Палітычная карта свету

Распрацаваў палітычную карту свету для РУП Белкартаграфіі. Гэта неверагодна, але цяпер можна афіцыйна набыць стыльную карту свету на беларускай мове. Падабайка, рэпост, замова!  

Замовіць можна тут: bit.ly/33bBh1r


Пра беларускую літаратуру.

Быў на сустрэчы Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі «Будзьма беларусамі». Тэма была «Як зрабіць сучасную беларускую літаратуру папулярнай». Калі мне прыйшоў мэіл, то я падумаў што гэта проста нейкая рассылка, але потым мне патэлефанавалі і паклікалі па тэлефоне, тут ужо атрымаўся асабісты кантакт і я пагадзіўся прыйсці. З самага пачатку абсалютна не разумеў якім бокам я маю дачыненне да літаратуры і што неабходна ад мяне. Але як чалавек маючы дачыненне да брэндынгу і рэкламы падумаў, што магчыма ўсё ж ёсць нейкая сувязь. Усю сустрэчу я моўчкі слухаў і ўнікаў у сутнасць абмеркавання. Спачатку ў асноўным абмяркоўваліся праблемныя пытанні ў літаратуры, якія даволі відавочныя і зразумелыя, але якія неабходна было прагаварыць. А другая частка абмеркавання была насычана рознымі ідэямі для вырашэння. Усё праходзіла ў выдатнай, спакойнай і культурнай манеры. 

Collapse )

Брэндынг Беларусі.

Я ўжо даўно разважаю на тэму тэрытарыяльнага брэндынгу. Маляваў лагатыпы для розных гарадоў і ствараў праекты па прамоўшэну. У працэсе стварэння ўсяго гэтага я зразумеў, што брэндынг горада ці краіны гэта працяглая і сістэмная праца. Недастаткова проста намаляваць лагатып са звыклым кветачкай або буслікам і заявіць што вось так павінны бачыць нас людзі. Бо тэрытарыяльны брэндынг гэта пасыл, які аб'ядноўвае мноства сфер дзейнасці, інтарэсаў і людзей. Прычым пасыл павінен быць сучасным і адказваць сённяшняму дню. Сёння мы ўжо не ездзім на конях, не абараняемся мячом ад варварскіх набегаў, не жывем у пячорах і не здабываем ежу ў лясах (так-так, усё гэта існуе, але ў іншым выглядзе). Сёння мы карыстаемся аўтамабілем і заказваем ежу ў інтэрнэце. Таксама пры распрацоўцы тэрытарыяльнага брэндынгу нельга думаць толькі ў кантэксце бізнесу. У тым сэнсе, што для горада ці краіны нельга выкарыстоўваць тыя ж інструменты, якія ў нас звыкла выкарыстоўваюцца для распрацоўкі брэндынгу кампаній або прадуктаў. 

Я доўга думаў што такое Беларусь і хто такія беларусы, каб зразумець якім чынам можна ўявіць гэта ў выглядзе брэнда. У выніку я знайшоў усёабдымнае рашэнне, якое раскрываецца ў сістэме сэнсаў. Прапаную паглядзець прэзентацыю лагатыпа, у якой прадстаўлены розныя сэнсавыя накірункі і сферы дзейнасці ў кантэксце лагатыпа са слоганамі. Спасылка на прэзентацыю: https://www.dropbox.com/s/tv4r2d33ngvrea0/Belarus_brand.pdf…

Collapse )

Лагатып для безбар'ернага асяроддзя / Логотип для безбарьерной среды

Калі ў вас кафэ, офіс, крама, аэрапорт або яшчэ што заўгодна, у якім ёсць пандус і камфорт для інвалідаў (і не толькі), то бярыце друкуйце стыкер і наляпляйце на дзверы або вольнае месца. Так мы будзем распавядаць адзін аднаму дзе клапоцяцца аб людзях. 

Па спасылцы можна спампаваць вектарны файл для друку https://yadi.sk/i/p0QtXv4U3ZHcAE

Дзякуй.

Collapse )